Текст песни NAVI - Абдымi мяне


Ты чуеш, змаўкаюць усе сады
І зоркi цiха назiраюць.
Глядзiш мне i подых цеплынi
Вабiць нас i мы ў адчаi.

Ты бачыш, у свеце толькi мы
І нас адных няма на свеце.
Адчуеш у гэтай вышынi
Як нас с табой акутаў вецер.

Прыпеў:
Абдымi мяне крышку памаўчы,
Дай паслухаць тваё сэрца.
Не перашкаджай шчыра адчуваць,
Як яно iмклiва б'ецца.

Ты помнiш, у абдымках цiшынi
Мяне ў космас прытуляла...
Спытаешь, цi гэта назаўжды,
Адказ мой позiркам спаткала.

Прыпеў:
Абдымi мяне крышку памаўчы,
Дай паслухаць тваё сэрца.
Не перашкаджай шчыра адчуваць,
Як яно iмклiва б'ецца.

Абдымi мяне крышку памаўчы,
Дай паслухаць тваё сэрца.
Не перашкаджай шчыра адчуваць,
Як яно iмклiва б'ецца.

Абдымi мяне, абдымi мяне,
Абдымi мяне, абдымi мяне,
Абдымi мяне, абдымi мяне,
Абдымi мяне, абдымi...


Добавить комментарий

Автору будет очень приятно узнать обратную связь о своей новости.

Комментариев 0

Reader With Voice AI

Скачать аппку Авто Озвучка с ИИ

Превратите любую книгу или текст в захватывающую аудиоверсию с Reader With Voice AI — умным приложением, которое читает вслух всё, что вам нравится.