Текст песни Ляпис Трубецкой - Зорачкi


Цікавае пытанне:
Дзе мая радзіма, дзе мая айчына
Хто мяне чакае, Сіндбада-пілігрыма?

У Ціхім акіяне плывуць мае далоні
На Марсе мае вочы, а вусны на балоце
У камароў у палоне

Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька – Млечны шлях

Танчуць мае ногі
На мяжы Алтая
А сэрца ў бавоўне, на галіне бярозы
Спіць-адпачывае

Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька – Млечны шлях

Кветка Мандрагора
Заспявала ўчора
Птушка Фенікс прылятае
Свае дзетак пазбірае.
Святкуе народ,
Хлопцы, дзеўкі ў карагод.
Барані ты, Божа
Шалёнага Сярогу


Добавить комментарий

Автору будет очень приятно узнать обратную связь о своей новости.

Комментариев 0

Reader With Voice AI

Скачать аппку Авто Озвучка с ИИ

Превратите любую книгу или текст в захватывающую аудиоверсию с Reader With Voice AI — умным приложением, которое читает вслух всё, что вам нравится.